Сталічны аўтавакзал “Цэнтральны” рыхтуецца да рэканструкцыі

У сярэдзіне жніўня спыніць сваю працу аўтавазал “Цэнтральны” на вуліцы Бабруйскай.  Будынак будуць не толькі рэканструяваць, але і мадэрнізаваць, паведамляе агенства “Мінск-навіны”. На час рамонту асноўную нагрузку па перавозцы пасажыраў прымуць на сябе аўтавакзалы “Усходні”, часткова “Маскоўскі” і аўтастанцыя “Паўднёва-Заходняя”.

Паводле некаторых звестак, у будучым з абноўленага вакзала “Цэнтральны” аўтобусы будуць курсіраваць толькі ў замежжа.