Станцыя метро "Кастрычніцкая" зачыніцца 9 чэрвеня і адкрыецца 1 верасня
Станцыя метро "Кастрычніцкая" зачыніцца на рэканструкцыю 9 чэрвеня гэтага года. Пра гэта паведаміў начальнік КУП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Васіль Жыбуль. Рэканструкцыя перасадачнага вузла на станцыі "Кастрычніцкая" будзе завершаная да 1 верасня. Кошт прац складзе 15 млрд руб. З іх 12 млрд руб. пойдзе на набыццё эскалатараў і абсталяванні, астатняе пайдзе на будаўніча-мантажныя працы. Праца будзе весціся кругласутачна без выходных.
Каб кампенсаваць нязручнасці пасажырам, будзе пушчаны аўтобус ад станцыі метро "Інстытут культуры" да станцыі "Плошча Перамогі". Пасажыры змогуць карыстацца ім бясплатна. Акрамя таго, будуць знятыя ліміты на колькасць паездак у метро па пластыкавых праязных.
БЕЛТА