Станцыю "Кастрычніцкая" адкрыюць 30 верасня, калі чаго не здарыцца
Мінская станцыя метро "Кастрычніцкая", якая ўжо амаль тры месяцы закрытая, мусіць быць запушчаная да 30 верасня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Аляксей Мурач, галоўны інжынер прадпрыемства "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна". Аляксей Мурач: "Рашэнне выканкама і графік пакуль выконваюцца. Мы хацелі б адкрыць станцыю 30 верасня, ну можа 1 кастрычніка... Праблем вялікіх не мусіць быць, але ўсялякае здараецца...".
Нагадаем, мадэрнізацыя перасадачнага вузла была распачатая ў сувязі з узрастаннем колькасці пасажыраў, для якіх трох дзейных эскалатараў было замала. Аляксей Мурач сцвярджае, што падобных працаў у метрапалітэнах у краінах СНД ніколі не выконвалі, беларусы апынуліся тут першапраходцамі:
"Па вялікім рахунку, у СНД яшчэ такога не было, каб тры эскалатары мянялі на чатыры. Звычайна рабіліся капітальныя рамонты існуючых эскалатараў".
Дарэчы, рэканструкцыя на "Кастрычніцкай" запатрабавала ўкладання болей за 6,5 млн долараў.