Станіслаў Шушкевіч сустрэнецца з старшынём Еўрапарламента

25 чэрвеня першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч сустрэнецца ў Варшаве са старшынём Еўрапейскага парламента Ежы Бузэкам, паведамляе прэс-служба Еўрапарламента. Шушкевіч: "Для мяне вялікі гонар, што я запрошаны на гэтую размову, гэта прыемная нечаканасць. Я вельмі шаную прафесара Ежы Бузэка, даўно яго ведаю".

Размова будзе весціся "пра нашыя справы, беларускія ў тым ліку", адзначыў Станіслаў Шушкевіч.