Старшынства ў Еўрасаюзе пераходзіць да Іспаніі
Ад Швецыі да Іспаніі на бліжэйшыя паўгода з 1 студзеня пераходзіць ратацыйнае старшынства ў Еўрасаюзе.
Іспанія ўжо заявіла, што ў перыяд свайго старшынства мае намер асаблівую ўвагу надаць такім пытанням, як распрацоўка адзінай еўрапейскай эканамічнай палітыкі, накіраванай на каардынацыю нацыянальных палітык і пошук выхаду з крызісу, адзінай еўрапейскай знешняй палітыцы, стварэнню механізмаў нагляду за еўрапейскай фінансавай сістэмай і г. д.
Найвялікшым адрозненнем іспанскага перыяду старшынства стане тое, што прэм'ер-міністр Іспаніі, у адрозненне ад шведскага калегі, не будзе старшынстваваць на пасяджэннях Еўрапейскага Савета, які збіраецца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў 27 краін ЕС.
Гэтае права будзе мець першы пастаянны старшыня Еўрасавета Герман ван Рампей, абраны на гэтую пасаду лідэрамі ЕС у лістападзе.
РИА Новости нагадвае, што з 1 ліпеня старшынстваваць у ЕС будзе Бельгія.