Старшыня Барысаўскага райвыканкама сышоў у адстаўку па ўласным жаданні

Старшыня Барысаўскага райвыканкама Васіль Дылюк паўгода чакаў, пакуль ягоную заяву пра сыход ухваляць наверсе.

За час прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі кіраўнікі змяняліся ў раёне двойчы: першы раз у сярэдзіне 1990-х за п'янку быў вызвалены ад пасады лідэр мясцовых камуністаў Віктар Капульцэвіч.

Яго месца заняў абласны чыноўнік Васіль Бургун, якога знялі з пасады 2 гады таму пры аб'яднанні горада і раёна.

Менавіта тады старшынёй райвыканкама прызначылі Васіля Дылюка, які да таго паспяхова кіраваў будаўнічым трэстам.

У горадзе лічаць, што Васіль Дылюк узначаліць прадпрыемства "Барысаўхлебпрам". Колішні дырэктар хлебазавода быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Бюлетэнь Онлайн