Старшыня Еўракамісіі выступіць перад еўрадэпутатамі на тэму стану ЕС
Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу 7 верасня выступіць перад Еўрапейскім парламентам з прамовай аб стане ЕС. Еўрадэпутаты і Барозу дадуць ацэнку развіццю ЕС ад часу абрання новага складу Еўрапарламента ў чэрвені 2009 года і ўступлення ў сілу Лісабонскай дамовы ў снежні таго ж года. На дэбатах у Страсбуры Барозу і еўрадэпутаты таксама абмяркуюць надзённыя праблемы Еўрасаюза і важныя падзеі ў свеце: дапамогу пацярпелым ад паводкі ў Пакістане, дэпартацыю цыган з Францыі, абмежаванні на навуковыя эксперыменты з жывёламі, анты-кантрафактную гандлёвую дамову, стан свабоды СМІ ў краінах ЕС, заканадаўства супраць дыскрымінацыі аднаполых сем'яў, стан правоў чалавека ў Іране і інш.
Не выключана, што еўрадэпутаты запытаюць старшыню Еўракамісіі пра паспяховасць палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі.
Не выключана, што еўрадэпутаты запытаюць старшыню Еўракамісіі пра паспяховасць палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі.