Старшыня раённага савету хавае дакументы ад апазіцыйнага дэпутата
Старшыня Мастоўскага раённага савету дэпутатаў Георгій Каробка хавае ад апазіцыйнага дэпутата Змітра Кухлея некаторыя пытанні, што мусяць разглядацца на сесіі.
Згодна з рэгламентам раённага Савета, праекты рашэнняў і іншыя дакументы, прапанаваныя для разгляду на сесіі, прадастаўляюцца дэпутатам для азнаямлення не пазней чым за тры дні да пасяджэння. Аднак Кухлею праекты не азнаямленне не даюць.
На апошняй сесіі Мастоўскага раённага савету было ўзнятае пытанне “Аб удакладненні бюджэта Мастоўскага раёна”. Аднак дасланы Кухлею парадак дня сесіі, падпісаны старшынём Каробкам, не ўтрымліваў гэтага пытання. Даведаўся апазіцыйны дэпутат пра тое, што на сесіі будуць уносіцца змены ў бюджэт, толькі за 5 хвілінаў да пачатку пасяджэння.