Старшынём моладзевага крыла АГП "Маладыя дэмакраты" абраны Алег Корбан
Старшынём моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" абраны Алег Корбан. Такое рашэнне было прынята дэлегатамі справаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі 29 студзеня ў Мінску, паведамляе БелаПАН. Падчас канферэнцыі быў разгледжаны план работы "Маладых дэмакратаў" на 2011—2013 гады. Ён прадугледжвае павелічэнне колькасці арганізацыі да не менш чым тысячы чалавек. "Маладыя дэмакраты" маюць намер дабіцца таго, каб іх прадстаўнікі былі ў кожным горадзе з насельніцтвам больш за 50 тысяч чалавек. Арганізацыя плануе ўдзельнічаць у традыцыйных акцыях салідарнасці з палітычнымі асуджанымі і памяці зніклых палітыкаў.
Акрамя таго, "Маладыя дэмакраты" маюць намер актыўна ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях, у тым ліку ў парламенцкіх выбарах 2012 года і мясцовых выбарах 2013 года.
Акрамя таго, "Маладыя дэмакраты" маюць намер актыўна ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях, у тым ліку ў парламенцкіх выбарах 2012 года і мясцовых выбарах 2013 года.