Страхавы агент адпачыла на злёце байкераў за грошы кліентаў

У Іванаве асуджана 20-гадовы страхавы агент, якая зрасходавала грошы кліентаў на наведванне злёту байкераў. Як паведамляе БелаПАН, грамадзянка Украіны, якая мае від на жыхарства ў Беларусі, працуючы страхавым агентам на пагранічным пераходзе "Мохра" ў Іванаўскім раёне, у траўні не здала ў банк 655 еўра. Яны былі атрыманы ёю ад уладальнікаў транспартных сродкаў за страхавыя полісы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці.

Падчас следства агент растлумачыла, што грошы прысвоіла і растраціла на злёце байкераў пад Брэстам, а таксама на куплю адзення, касметыкі, аплату паслуг мабільнай сувязі. На злёт байкераў яна ехала на таксі, заплаціўшы прыблізна 100 тысяч рублёў.

Дзяўчыну пакаралі пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму са штрафам у 3,5 млн. рублёў і пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя пасады тэрмінам на чатыры гады.