Страхоўшчыкі патрабуюць ад Мінабароны матэрыялы па катастрофе Су-27
Праз амаль тры месяцы пасля катастрофы беларускага знішчальніка ў Польшчы і больш за месяц пасля паступлення матэрыялаў расследавання ў Міністэрства абароны Беларусі страхавая кампанія "Прамтрансінвест" не можа пачаць пакрыццё шкоды, узніклай у выніку трагедыі. Як заявілі агенцтву БелаПАН у кампаніі, матэрыялы, на падставе якіх можна прыняць рашэнне аб пачатку выплат, у яе распараджэнне дагэтуль не прыйшлі. Няма іх і ў 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе, дзе эксплуатаваўся Су-27УБМ1.
Цяпер "Прамтрансінвест" дамагаецца, каб Міністэрства абароны рассакрэціла частку дакументаў, датычных прычынаў катастрофы, і дало кампаніі выпіску, на падставе якой можна пачаць працу. Страхавальнікі спадзяюцца, што гэтае пытанне ўдасца вырашыць на ўзроўні міністра абароны.
Нагадаем, Су-27УБМ1 разбіўся падчас дэманстрацыйнага палёту на авіяшоу ў польскім Радаме 30 жніўня. Яго пілоты — палкоўнікі лётчыкі-снайперы Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі.