Страхоўшчыкі выплацілі 3 млрд рублёў за самалёт, які разбіўся ў Польшчы

Страхавая кампанія "Прамтрансінвест" выплаціла Міністэрству абароны амаль 3 мільярды рублёў за  знішчальнік Су-27УБМ1, які разбіўся ў Польшчы 30 жніўня 2009 года.  Як паведамляе БелаПАН, грошы былі пералічаныя ў ліпені адным плацяжом. Сума ў эквіваленце адпавядае прыкладна 860 тысячам долараў.

Нагадаем, вайсковы самалёт разбіўся падчас авіяшоў у польскім Радаме. Яго пілоты палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі.

Указам кіраўніка Беларусі лётчыкі пасмяротна былі ўзнагароджаныя ордэнам "За асабістую мужнасць". Помнік Марфіцкаму і Жураўлевічу быў адкрыты ў Радаме 11 красавіка.