"Стрыптызёра" ў Брэсце асудзілі да грамадскіх работ за "сеанс" у дыска-бары

Як паведамляе БелаПАН, уначы 1 красавіка малады чалавек нападпітку залез на барную стойку ў дыска-бары і прадэманстраваў свае геніталіі дзяўчатам, якія сядзелі з ім за адным столікам. "Стрыптызёра" затрымала ахова ўстановы і перадала міліцыянтам.



У верасні суд Маскоўскага раёна Брэста кваліфікаваў дзеянні маладога чалавека як хуліганства. Яму прысудзілі 240 гадзінаў грамадскіх работаў. Асуджаны не абскардзіў прысуд, і вердыкт набыў законную моц.



Дарэчы, гэта не адзіны выпадак у Брэсце. За падобныя хуліганскія дзеянні 16 верасня суд прызначыў 220 гадзін грамадскіх работ 49-гадоваму кіроўцу аднаго з прыватных прадпрыемстваў рэгіёна.



Фота — zhensovetchik.ru