Студэнтам прапануюць выхадны, каб яны прагаласавалі датэрмінова
10 снежня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылася сустрэча рэктара Аляксандра Рагачова са студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ. Перад аўдыторыяй выступіў кіраўнік універсітэта і студэнт матэматычнага факультэта. Рэктар і студэнт былі дэлегатамі Усебеларускага сходу, уражаннямі ад якога і падзяліліся з аўдыторыяй, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Па словах аднаго з прысутных на сустрэчы студэнтаў, рэктар агітаваў студэнтаў за датэрміновае галасаванне і прапанаваў адмяніць заняткі 18 снежня – каб студэнты прагаласавалі датэрмінова. "Цікава, што ў зале былі галасы супраць датэрміновага галасавання, нават улічваючы абяцанні выхаднога", - дадаў студэнт.