Студэнтку, зніклую ў Брэсце, знайшлі пад Нясвіжам са стратай памяці

Як паведамляе БелаПАН, 26 траўня яе маці, якая жыве ў Драгічынскім раёне, звярнулася ў міліцыю. Са слоў жанчыны, Дар'я ў Брэсце пайшла з інтэрната ВНУ, дзе пражывае, у краму па цукар і не вярнулася.



26 траўня дзяўчыну ў несвядомым стане без прыкмет цялесных пашкоджанняў знайшлі мінакі на ўзбочыне дарогі ў вёсак Нясвіжскага раёна. Яны выклікалі хуткую дапамогу, якая даставіла студэнтку ў лякарню.



Дзяўчыне аказалі меддапамогу ў рэанімацыйным аддзяленні больніцы. Яна прыйшла ў свядомасць, але ў яе амнезія. 28 траўня Дар'ю Шайко для далейшага абследавання накіравалі ў адну з лякарняў Мінску.



Фота — amsalemmedicalcenter.org