Студэнты Акадэміі Кіравання збіраюцца адстойваць "уласны шлях развіцця"
Студэнты Акадэміі кіравання пры прэзідэнце выявілі сваю нязгоду з увядзеннем Еўрасаюзам санкцый у адносінах да ўлад Беларусі.
"Мы катэгарычна супраць уведзеных санкцый", - гавораць аўтары звароту, паведамляе БЕЛТА.
"У нашай краіне створаны самыя спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі моладзі",- падкрэсліваюць аўтары звароту. "З'яўленне ж гэтых санкцый мы разглядаем як ушчамленне нашых натуральных правоў.
...Мы, будучыя кіраўнікі, упэўнены ў нашым выбары заўтрашняга дня. І нам незразумела ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы.
...Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, як і грамадзяне іншых краін, маюць права на свой уласны шлях развіцця. І мы будзем яго адстойваць!", -кажуць студэнты Акудэміі Кіравання пры Прэзідэнце, якія імкнуцца будаваць сваю будучую кар'еру у прыўладных структурах пры Лукашэнку.
Зварот падпісалі старшыня студэнцкага прафзвязнага камітэта Каваленка Алена, старшыня студэнцкай рады Інстытута ўпраўленчых кадраў Шосцік Крысціна, старшыня студэнцкай рады інтэрната Акадэміі кіравання Цімашэнкі Арцём і чалец камітэта "БРСМ" Акадэміі кіравання Брэль Аляксей.