Студэнты-каліноўцы ўшанавалі памяць Каліноўскага ў Мастаўлянах (фота)
1 лютага грамадская супольнасць "Беларуская Нацыянальная Памяць" арганізавала выезд ў вёску Мастаўляны, што на Беласточчыне. Нагодай сталі ўгодкі паўстання 1863 года і 171-я гадавіна нараджэння Кастуся Каліноўскага, які з'явіўся на свет акурат у Мастаўлянах. У акцыі па ўшанаванні памяці беларускага нацыянальнага героя ўзялі ўдзел студэнты праграмы Каліноўскага.