Студыя Warner Bros. аспрэчыла чуткі пра здымкі кінаверсіі "Сяброў"

Студыя Warner Bros. аспрэчыла чуткі пра здымкі поўнаметражнага фільма "Сябры", кінаверсіі папулярнага амерыканскага аднайменнага сіткома, што апавядае пра жыццё шасцярых лепшых сяброў, інфармуе BBC News. Напярэдадні брытанскі таблоід The Daily Mail паведаміў, што "у бліжэйшыя 18 месяцаў" акцёры, якія гралі ў серыяле збяруцца разам на здымачнай пляцоўцы фільма.

Чуткі пра здымкі кінаверсіі "Сяброў" ходзяць з 2004 года, калі была паказаная апошняя серыя дзясятага сезону тэлесерыяла.

The Daily Mail паведаміла, што прадзюсерам поўнаметражных "Сяброў" выступіць Warner Bros., пагадзіўшыся на гэты праект пасля таго, як у пракат быў выпушчаны фільм "Сэкс у вялікім горадзе", таксама зняты па матывах аднайменнага папулярнага тэлесерыяла. Стужка сабрала ў пракаце ўжо больш за 300 мільёнаў долараў.

Фота: www.eva.ru