Ствараецца грамадская камісія ў абарону арыштаваных прадпрымальнікаў
Грамадская камісія па абароне правоў арыштаваных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі ствараецца ў Мінску былымі палітвязнямі. Першае яе пасяджэнне адбудзецца ўвечары 5 сакавіка, паведаміў БелаПАН праваабаронца і актывіст дэмакратычнага руху Вячаслаў Сіўчык.
Ініцыятары стварэння грамадскай камісіі збіраюцца выпрацаваць схему дзеянняў у абарону Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі, абмеркаваць метады і накірункі праы па аказанню ім дапамогі, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, трое актывістаў прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска былі затрыманыя 8 лютага. Ім прад'явілі абвінавачанне ў падпале дома былога начальніка ваўкавыскага РАУС, хаця вінаватыя ўжо асуджаныя і адбываюць пакаранне. Аўтуховічу, Лявонаву і Асіпенку пагражае да 12 гадоў турэмнага зняволення.