Стваральнік сацсеткі Facebook папрасіў прызначыць яму заробак — 1 долар

Яго просьбу задаволілі, інфармуе УНІАН.



Дарэчы, летась Цукерберг атрымаў у Facebook 1,9 млн долараў у выглядзе кампенсацыйных выплат і заробку. Багацце 28-гадовага бізнэсоўца часопіс Forbes ацэньвае ў 13,3 млрд долараў. Ён займае 25-е месца ў рэйтынгу самых уплывовых людзей па версіі выдання.