Стынг падтрымаў кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі (фота)

Падчас прыезду ў Беларусь Стынг падтрымаў намаганні праваабаронцаў у барацьбе за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Як паведамляе Беларускі Хельсінкскі камітэт, Стынг, які выступіў з канцэртам у Мінску, сустрэўся з праваабаронцамі. Ён падпісаў петыцыю за адмену смяротнага пакарання, якую ініцыявалі БХК, арганізацыі "Вясна" і "Міжнародная Амністыя".




Нагадаем, Беларусь - апошняя ў Еўропе краіна, у якой дагэтуль прымяняецца смяротнае пакаранне.