Стыві Ўандэр выпусціць першы канцэртны DVD
Стыві Ўандэр упершыню ў сваёй кар'еры выпускае канцэртны DVD,
паведамляе Billboard. Кружэлка "Live At Last" будзе выдадзеная лэйблам
Universal Motown 10 сакавіка. На кружэлцы захаваны адзін з выступаў амерыканскага выканаўцы на пляцоўцы O2 Arena у Лондане ў рамках яго леташняга тура. Трэкліст канцэрту складаецца з 27 песень, уключаючы такія хіты як "Living for the City", "Overjoyed", "Sir Duke", "Higher Ground", "Signed, Sealed, Delivered (I'm Yours)", "You Are The Sunshine Of My Life", "I Just Called To Say I Love You", "Superstition (So What The Fuss)", а таксама папуры з песень The Beatles і The Rolling Stones.
У цяперашні час Стыві Ўандэр, на рахунку якога больш за 20 студыйных альбомаў, працуе над плытай джазавых дуэтаў з Тоні Бэнетам.
Фота: www.rus.newsru.ua
У цяперашні час Стыві Ўандэр, на рахунку якога больш за 20 студыйных альбомаў, працуе над плытай джазавых дуэтаў з Тоні Бэнетам.
Фота: www.rus.newsru.ua