Суд Брэста вярнуў у міліцыю матэрыялы справы Рамана Кісляка
Суд Ленінскага раёна Брэста 24 жніўня вярнуў у міліцыю матэрыялы адміністрацыйнай справы праваабаронцы Рамана Кісляка, паведамляе БелаПАН. Кісляка затрымалі ў Брэсце 16 жніўня пасля таго, як ён пачаў распаўсюджваць улёткі пра Міжнародную канвенцыю для абароны ад гвалтоўных знікненняў. Такой акцыяй праваабаронца хацеў прыцягнуць увагу жыхароў горада да неабходнасці падпісання гэтай канвенцыі.
Кісляка даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста, дзе абшукалі і забралі улёткі. На яго склалі пратакол і ўручылі позву ў суд на 24 жніўня. Аднак калі Кісляк прыйшоў у суд, яму паведамілі, што матэрыялы справы перадалі ў міліцыю.