Суд над Арцёмам Дубскім прызначаны на 3 сакавіка
Суд над прадстаўніком міжнароднай арганізацыі “Малады фронт” Арцёмам Дубскім прызначаны на 3 сакавіка. Ён адбудзецца ў Асіповіцкім гарадскім судзе, паведамляе сайт “Маладога фронту”.
Нагадаем, 22-гадовы моладзевы актывіст быў затрыманы 13 лютага ў Гомелі. Ён спрабаваў перасячы расійска-беларускую мяжу. Арцём Дубскі — адзін з фігурантаў "справы чатырнаццаці". Яго прыгаварылі да двух гадоў абмежавання волі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у студзені 2008 года.
Пазней у дачыненні да актывіста была распачата крымінальная справа за ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Цяпер хлопцу пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.