Суд пастанавіў спагнаць запазычанасьць з нябожчыка
Баранавіцкі суд, атрымаўшы прадстаўленне ад мясцовых камунальнікаў, пастанавіў спагнаць запазычанасць за аплату камунальных паслуг з нябожчыка. Паводле камунальнікаў, у кватэры жылі бацька і сын 1928 і 1956 г.н., якія запазычыліся на 96 тысяч рублёў. Суддзя, не пацікавіўшчыся думкаю жыхароў кватэры, вырашыў справу на карысць камунальнікаў. Аднак на месцы выявілася, што бацька памёр яшчэ два месяцы таму, а сын жыве недзе за мяжой.