Судаленка: Перастану паважаць прафесію калі пайду ў КДБ без позвы

Прававога інспектара незалежнага прафсаюза РЭП па Гомельскай воласці Леаніда Судаленку выклікалі на размову ў КДБ. Прафсаюзны юрыст папрасіў даслаць позву. Як расказаў Судаленка Praca-by, на сустрэчу яго запрасілі па тэлефоне. "Я папрасіў, каб даслалі позву. У адказ капітан Аляксееў сказаў, што гэта проста гутарка. На што я адказаў, што перастану паважаць сваю прафесію, калі пайду без позвы".