Суддзя выдаліла Таццяну Цішкевіч з залі Цэнтральнага суда

У Мінску працягваецца працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту. Сёння праглядаюцца відэаматэрыялы. Як паведамляе "Наша ніва", за шматлікія папярэджанні суддзя выдаліла з залі абвінавачаную Таццяну Цішкевіч. Далей працэс праходзіць без яе.