Супрацоўніца "Беларусбанка" ўзяла з банкамата 42 млн рублёў
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.
30-гадовая жанчына падазраецца ў прысвойванні сродкаў з касет, якія прызначаліся для загрузкі банкаматаў. Як паведамляе "Ежедневник", яна працавала вядучым спецыялістам па аказанні розных банкаўскіх паслугаў аднаго з філіялаў банка ў Мінску.
Паводле звестак следства, грошы зніклі ў лістападзе 2013-га. Забраныя 42 млн рублёў жанчына патраціла. Цяпер ёй пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.