Супрацоўнікі "Хартыі'97" атрымалі ключы ад сядзібы ў Варшаве
Бурмістр Цэнтральнага раёна Варшавы ўручыў беларусам ключы ад новай сядзібы сайту "Хартыя'97", паведаміў журналіст Дзмітры Гурневіч у сацыяльных сетках.
Нагадаем, учора на канферэнцыі "Ваеннае становішча ў Беларусі. Як гэта здарылася і што далей?" у Варшаве было аб'вешчана, што для сядзібы сайту "Хартыя'97" вылучаныя грошы. Цяпер рэдакцыя зможа працаваць з Варшавы.
Большая частка супрацоўнікаў была затрыманая адразу пасля падзеяў 19 снежня. Рэдактар сайту Наталля Радзіна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.