Сусветны банк можа даць Беларусі грант на 2 мільёны долараў
Сусветны банк і Беларусь абмяркоўваюць магчымасць вылучэння гранта для правядзення прац па вывадзе са звароту азонаразбуральных рэчываў.
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела дзяржкантролю за аховай атмасфернага паветра і азонавага слою Мінпрыроды Аляксандр Бамбіза.
Паводле яго слоў, рэзервам для скарачэння звароту азонаразбуральных рэчываў у Беларусі з'яўляецца замена малакаахаладжальнага абсталявання ў сельскай гаспадарцы.
Бамбіза падкрэсліў, што найбольш актуальным пытаннем з'яўляецца паніжэнне выкарыстання ў краіне фрэону-22, які ўжываецца ў асноўным у якасці хладагента, перадае “Інтэрфакс-Захад”.
Адзначым, што Сусветны банк ужо даваў Беларусі грошы на гэтыя мэты. Грант быў разлічаны на 1996-1998 гады, а яго сума склала 7,2 мільёна долараў.