Сусветны банк сёлета вылучыць Украіне 3 мільярды долараў

1 мільярд долараў будзе прадастаўлены Украіне ў тым выпадку, калі яе ўрад пагодзіцца на правядзенне эканамічных рэформаў, перадае РБК.



Пра гатоўнасць даць Украіне фінансавую дапамогу ўжо заявілі ЗША і Еўрасаюз. Вашынгтон паабяцаў вылучыць Кіеву 1 мільярд долараў, Брусэль — 15 мільярдаў долараў.



Дарэчы, Мінфін Украіны лічыць, што для эканомікі краіны ў бліжэйшыя 2 гады не абходная дапамога ў 35 мільярдаў долараў.



Напрыканцы 2013 года пра гатоўнасць набыць ўкраінскія дзяржаблігацыі на суму ў 15 мільярдаў долараў заявіла Расія. Першы транш у 3 мільярдаў долараў быў вылучаны Украіне ў снежні. Пасля звяржэння Віктара Януковіча Расія абвясціла аб прыпыненні дапамогі.



Фота — AFP/Getty Images