Свабода друку – умова далучэння Беларусі да Савета Еўропы - Тэры Дэвіс
Умовы далучэння Беларусі да Савета Еўропы акрэсліў генеральны сакратар гэтай арганізацыі Тэры Дэвіс. У інтэрв'ю Радыё Свабода ён са шкадаваннем адзначыў, што наша краіна –
адзіная ў Еўропе, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Каб стаць яе
сябрам, Беларусь мусіць мець свабоду друку, павінна палепшыцца сітуацыя
з правамі чалавека, адменена смяротнае пакаранне.