Свабодная эканамічная зона “Брэст” “лягла” (Фота)

У адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны “Брэст” не змаглі назваць ніводнага паспяховага прадпрыемства. Тлумачаць тым, што крызіс закрыў рынкі збыту ў Расіі і Казахстане, куды амаль выключна ішла прадукцыя прадпрыемстваў СЭЗ.






“Замежнікі прынцыпова не працуюць на склад”, – сказаў Еўрарадыё адзін з адказных супрацоўнікаў адміністрацыі. Паводле крыніцы, якая пажадала быць неназванай, 70 адсоткаў прадпрыемстваў працуюць у скарочаным фармаце (3-4 дні ў тыдзень). За год колькасць працаўнікоў СЭЗ паменшылася больш чым на 2 тысячы да 12 тысяч чалавек.


З пералічаных на бігбордзе прадпрыемстваў цалкам “на плыву”, бадай што, адно: “Белбаўпласт”.

Адно паспяховае прадпрыемства ўсё ж удалося знайсці. Гэта “Белбаўпласт” — сумеснае нямецка-беларускае прадпрыемства. Пастаўляе вокны з ПВХ і пластмасавы профіль у Беларусь (на ўмовах імпартазамяшчэння) і Расію. Працуе поўны тыдзень. Фактычна не скарачала персанал.