Сваякоў вязняў КДБ прынялі ў пасольстве Вялікабрытаніі
Сваякі палітвязняў 17 студзеня сустрэліся з амбасадарам Вялікабрытаніі ў Беларусі Размары Томаc, паведамляе Хартыя-97.
Прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы "Вызваленне" Вольга Бандарэнка, Мілана і Алена Міхалевіч, Ульяна Кобец і Ала Ўладзіміраўна Саннікава распавялі пра лёс сваіх родных, арыштаваных пасля разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня. У пасольстве ім быў аказаны цёплы і ветлівы прыём, а спадарыня амбасадар выказала разуменне і падтрымку сем'ям.
Сваякі вязняў КДБ распавялі прадстаўніку Вялікабрытаніі пра абуральны ліст амбасадара Беларусі ў Лондане, які бессаромна сцвярджае пра нібы "курортныя" ўмовы ўтрымання палітвязняў.
Спадарыня Томас запэўніла, што ўрад Вялікабрытаніі прыкладвае ўсе сілы для вызвалення вязняў і прыме адпаведныя рашэнні. Урад каралеўства з вялікай заклапочанасцю сочыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі.