Святкуючы Новы год і Каляды, мужчына забіў брата
У хірургічным аддзяленні Ганцавіцкай райбальніцы памёр 32-гадовы жыхар в.Агарэвічы. Са шматлікімі пашкоджаннямі яго даставілі ў бальніцу, і ён сканаў напярэдадні праваслаўнага Раства. Выявілася, што яго да смерці збіў 38-гадовы брат пасля сумеснай п'янкі і сваркі. Вінаваты ў арышце, нябожчыка пахавалі.