Святлану Байкову перавялі пад хатні арышт
Былую следчую Генпракуратуры Святлану Байкову перавялі з турмы КДБ пад хатні арышт. Генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч адмовіўся падаўжаць тэрмін утрымання Байковай пад вартай. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца прэс-службы Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Лідзія Дзенісенка: "Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь 24 жніўня адмоўлена ў працягненні тэрміну ўтрымання Байковай пад вартай. Цяпер яна знаходзіцца дома. Следствам абраная мера стрымання – хатні арышт. Тэрмін следства па крымінальнай справе Генеральным пракурорам працягнуты да 9 кастрычніка гэтага году".
Нагадаем, Байкову трымалі з лютага 2010 года. Яе вінавацяць у перавышэні ўлады і незаконным вызваленні ад крымінальнай адказнасці.