Святочныя гірлянды ў Мінску ўключаць на каталіцкія Каляды

Першы раз усё агні ўключаць 24 снежня ў 17:20. Гарэць яны будуць усю ноч да 6:00 25 снежня. Завершыцца ілюмінацыя на стары Новы год уключэннем з 17:45 13 студзеня да 6:00 14 студзеня. Падсветка будынкаў будзе дзейнічаць па звычайным раскладзе, за выключэннем навагодняй ночы. 31 снежня яе ўключаць у 17:25 і выключаць толькі ў 08:55 першага дня 2014 года, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.