Сябру ініцыятыўнай групы Саннікава збіў невядомы
Учора ўвечары Валерыя Краўчанка распаўсюджвала інфармацыйныя матэрыялы аб часе тэлевізійнага выступу кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Да яе падышоў невядомы. Ён некалькі разоў стукнуў дзяўчыну па твару і ўдарыў нагой у жывот. Пасля таго, як з бліжэйшага прыпынку падбеглі людзі і заступіліся за дзяўчыну, невядомы збег, паведамляе Еўрапейская Беларусь.
Пасля гэтага Краўчанка звярнулася ў паліклініку за дапамогай. Адтуль яе забралі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў ГОМ Першамайскага раёна.
Пасля гэтага Краўчанка звярнулася ў паліклініку за дапамогай. Адтуль яе забралі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў ГОМ Першамайскага раёна.