Сямашка: Два энергаблокі для беларускай АЭС могуць быць набытыя ў Кітаі

Беларусь разлічвае хуткім часам атрымаць ад расійскай карпарацыі "Росатам" праект кантракту па будаўніцтве атамнай электрастанцыі.
Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, выступаючы ў парламенце.

Гаворачы пра энергаблок, намеснік кіраўніка ўрада адзначыў, што блок расійскай вытворчасці адносіцца да пакалення "3+". Гэта блок з актыўнай і пасіўнай сістэмай абароны. У свеце на сённяшні дзень працуе каля паўтара дзясятка такіх блокаў, і яны лічацца бяспечнымі.

Пры гэтым віцэ-прэм'ер не выключыў, што, магчыма, трэці і чацвёрты энергаблокі для будучай АЭС будуць набытыя ў Кітаі, перадае "Інтэрфакс-Захад".