Сямашка: "Газпрам" прызнаў, што не даплаціў Беларусі
Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка паведаміў, што кіраўніцтва "Газпрама" прызнала запазычанасць перад Беларуссю. Памеры пазыкі ўзгадняліся ў тэлефоннай гутарцы са старшынёй праўлення расійскага канцэрна Аляксеем Мілерам і яго намеснікам Валерыем Голубевым. "У мяне ёсць усе падставы, дакументальна пацверджаныя, патрабаваць з іх яшчэ 32 мільёны долараў. Яны пацвярджаюць, што так, ёсць пытанні", — адзначыў Сямашка.
28 чэрвеня ў Мінску павінныя пачацца перамовы паміж прадстаўнікамі "Газпрама" і "Белтрансгаза". Па іх выніках бакі плануюць падпісаць дадатак да беларуска-расійскага кантракту на 2010 год, у якім будзе вызначаная стаўка за транзіт газу.
"Мы з імі падпішам дакумент, у якім будзе зафіксавана прызнанне пазыкаў і тэрміны, калі яны гэтыя грошы вернуць", — сказаў Сямашка.
Нагадаем, 23 чэрвеня "Газпрам" атрымаў ад Беларусі 187 мільёнаў долараў пазыкі за пастаўлены ў 2010 годзе газ і ў поўным аб'ёме аднавіў пастаўкі.
У сваю чаргу, "Газпрам" пералічыў 228 мільёнаў долараў за транзіт газу, але Мінск патрабуе 260 мільёнаў. Разбежка атрымалася праз розныя ацэнкі стаўкі транзіту: беларускі бок кажа пра 1,88 долара за 1 тысячу кубаметраў газу на 100 км, расійскі — пра 1,45 долара, паведамляе БелаПАН.