Сяргей Карніленка перайшоў у ФК "Зеніт"
Нападаючы расійскага клуба "Томь" і зборнай Беларусі па футболе Сяргей Карніленка перайшоў у "Зеніт" (Санкт-Пецярбург). Пра гэта паведамляе сайт "Soccer news" са спасылкай на словы трэнера піцерцаў Дзіка Адваката.
Сёлета Сяргей Карніленка — адзін з лепшых нападаючых у расійскай футбольнай Прэм'ер-лізе. Ён згуляў 10 матчаў і забіў 6 галоў. А ўзначальвае спіс бамбардзіраў бразілец Велітон з маскоўскага "Спартака". У сёлетнім першынстве ён згуляў 12 гульняў і забіў 8 галоў.
Усяго ж расійскія футбалісты згулялі 13 тураў чэмпіяната з 30. Наперадзе — казанскі "Рубін". "Зеніт" знаходзіцца на 4-м радку турнірнай табліцы, "Томь" — на 13-м.