Сяргей Касціцын правёў свой 100-ы матч у НХЛ
Свой соты матч правёў у НХЛ беларускі форвард “Манрэалю” Сяргей Касціцын. Гэтую падзею ён адзначыў галявой перадачай. На 57-й хвіліне гасцявога паядынку з “Бафала” Касціцын-малодшы выйграў барацьбу за чужымі варотамі і зрабіў дакладную перадачу на абаронцу Рамана Гамрліка. Аднак гэтая закінутая шайба не выратавала “Манрэаль” ад паражэння – 2:3. Гэта ўжо шостае паражэнне каманды ў васьмі апошніх матчах.
Лідэрам “беларускага дэсанту” ў цяперашнім чэмпіянаце НХЛ па-ранейшаму з’яўляецца 24-гадовы форвард “Манрэалю” Андрэй Касціцын. У 48 паядынках ён набраў 31 ачко (18 закінутых шайб і 13 галявых перадач). На рахунку 25-гадовага нападаючага “Таронта” Міхаіла Грабоўскага 26 ачкоў, у Сяргея Касціцына – 22.
БЕЛТА