Сяргей Касціцын закінуў сваю чарговую шайбу ў НХЛ
Беларускі хакеіст Сяргей Касціцын закінуў сваю чарговую шайбу ў НХЛ. Яго “Манрэаль” гуляў у гасцях з “Атлантай”. Лік адкрыў расійскі легіянер гаспадароў Вячаслаў Казлоў, але Касціцын
яго зраўняў. Праўда, “Манрэалю” давялося зноў адыгрывацца. На гэты раз
лік зраўняў Аляксей Кавалёў, перадачу якому даў Касціцын, толькі не
Сяргей, а Андрэй.
У выніку, каб вызначыць пераможцу, быў згуляны дадатковы тайм, у якім не было закінутых шайб. Суддзя прызначыў серыю булітаў, якія больш дакладна выканалі хакеісты “Атланты”, якая святкавала перамогу – 3:2. Адзін з незакінутых булітаў "на сумленні" Сяргея Касціцына.