Сяргей Марцалеў адпушчаны з брэсцкай міліцыі?

Кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў адпушчаны з міліцыі гадзіну таму. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дзяжурны Ленінскага РАУС Брэста. 
Нагадаем, Марцалеў уначы (у 1.15) быў зняты з цягніка Мінск — Варшава. Ён ехаў у польскую сталіцу для ўдзелу ў праграме тэлеканала "Белсат". Памежнікі нічога яму не патлумачылі. Палітыка перадалі ў Ленінскі РАУС.

Марцалеву сказалі, што калі раніцай з'явіцца намеснік начальніка РАУС, ён патлумачыць яму прычыну затрымання. У РАУС каментаваць сітуацыю з Сяргеем Марцалевым адмаўляліся.

Мабільны Марцалева яшчэ дзве гадзіны таму быў даступны, аднак цяпер з ім звязацца немагчыма. Таму мы не можам спраўдзіць, ці сапраўды ён быў адпушчаны з міліцыі.