Сяргей Мартынаў выступіць на Саміце ААН у Нью-Ёрку
21 верасня міністр замежных спраў прамовіць пра пазіцыі Беларусі па найбольш важных міжнародных пытаннях, паведаміў 16 верасня прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Беларусь з'яўляецца намеснікам старшыні (старшынюе Швейцарыя) 65-ай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая афіцыйна адкрылася 14 верасня ў Нью-Ёрку. Асноўны парадак дня гэтай сесіі – комплексная ацэнка прагрэсу ў дасягненні мэтаў развіцця тысячагоддзя. Яны былі вылучаныя 10 гадоў таму і тычацца радыкальнага скарачэння беднасці, непісьменнасці, небяспечных захворванняў.
Сяргей Мартынаў прыме ўдзел у ініцыяванай Беларуссю міністэрскай сустрэчы краін з групы сяброў па барацьбе з гандлем людзьмі, а таксама з прадстаўнікамі дзяржаваў-удзельніцаў АДКБ. Ён таксама сустрэнецца з некаторымі замежнымі дэлегацыямі, прадстаўнікамі рэгіянальных арганізацый, сакратарыятам ААН.