Сяргей Шапран і Вольга Бабкова - лаўрэаты прэмій ПЭН-цэнтра
3 сакавіка — у Сусветны дзень пісьменніка — у сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтра адбудзецца уручэнне прэмій імя Алеся Адамовіча і імя Францішка Багушэвіча.
Сёлетнім лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча стаў Сяргей Шапран, які склаў фундаментальны двухтомны жыццяпіс "Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах" (Мінск — Гродна 2009: Бібліятэка Бацькаўшчыны, Гарадзенская бібліятэка. Людзі Беларусі).
Прэміяй імя Францішка Багушэвіча была адзначаная пісьменніца і гісторык Вольга Бабкова — за кнігу эсэ-рэканструкцый "…І цуды, і страхі" (Менск: Логвінаў, 2010), якая стала плёнам яе шматгадовай працы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. У кнізе даследуецца гісторыя штодзённага жыцця жыхароў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVII ст.