Сяргей Сідорскі 8-9 лістапада наведае Казахстан
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 8-9 лістапада здзейсніць працоўны візіт у Рэспубліку Казахстан. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў апараце Савета Міністраў. Чакаецца, што 9 лістапада адбудзецца сустрэча Сяргея Сідорскага з прэм'ер-міністрам Казахстана Карымам Масімавым у фармаце адзін на адзін, а таксама ў пашыраным складзе. Акрамя таго, 9 лістапада запланаваная сустрэча двух прэм'ер-міністраў з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.
Пра мэту паездкі не паведамляецца.
Пра мэту паездкі не паведамляецца.