Сяргей Сідорскі: Лібералізацыя эканомікі Беларусі завершыцца ўжо сёлета
Мадэрнізацыя і лібералізацыя эканомікі Беларусі мусіць быць завершаная ўжо ў 2008 годзе. Такую заяву зрабіў на сённяшнім паседжанні Савета Міністраў прэм'ер Сяргей Сідорскі.
Ён падкрэсліў, што такую "стратэгічную задачу" перад урадам паставіў кіраўнік дзяржавы. Сідорскі папярэдзіў прысутных міністраў, што для яе вырашэння засталося меней за 20 дзён, і заклікаў прымаць "хуткія рашэнні".
Таксама прэм'ер-міністр заявіў, што эканоміка нашай краіны можа саўладаць з ростам запасаў гатовай прадукцыі з-за ўплыву сусветнага фінансавага крызісу, інфармуе БЕЛТА.