Сяргей Сідорскі на наступным тыдні наведае Вялікабрытанію
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 17-18 лістапада наведае Вялікабрытанію. Ён возьме ўдзел у Беларускім інвестыцыйным форуме ў Лондане 18 лістапада, а таксама правядзе шэраг сустрэч, паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на прэс-службу кіраўніка беларускага ўрада. Як паведаміў амбасадар нашай краіны ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч, у Сяргея Сідорскага запланаваная сустрэча з лордам-мэрам лонданскага Сіці, а таксама прадстаўнікамі брытанскага парламента, на якую запрошаныя прадстаўнікі Палаты лордаў і Палаты абшчын, кіраўнікі буйных аналітычных цэнтраў.
Амбасадар таксама адзначыў, што плануецца шэраг сустрэч з прадстаўнікамі вядучых сусветных кампаній і банкаў.
Амбасадар таксама адзначыў, што плануецца шэраг сустрэч з прадстаўнікамі вядучых сусветных кампаній і банкаў.