Сяргей Сідорскі: Падстаў для зрыву ўборачнай кампаніі няма
Падстаў для зрыву ўборачнай кампаніі няма, заяўляюць у беларускім урадзе. Гатоўнасць гаспадарак да ўборкі ўраджаю абмяркоўвалася на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў. Як адзначыў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, Беларусь упершыню пачынае ўборачную кампанію з запасам у 1 млн. тон леташняга збожжа. Паводле слоў прэм'ера, рэгіёнам выдзелена дастаткова грашовых сродкаў, "каб актыўна правесці ўборачную работу". "На жаль, я не бачу такой актыўнай працы з боку абласцей", — сказаў Сідорскі.
Кіраўнік урада, у прыватнасці, раскрытыкаваў працу па ўводзе ў эксплуатацыю новых зернесушыльных комплексаў у рэгіёнах і запатрабаваў да 1 жніўня выканаць усе запланаваныя мерапрыемствы. Таксама Сідорскі запатрабаваў у раней агавораныя тэрміны забяспечыць гаспадаркі тэхнікай.
Што да забеспячэння гаспадарак паліўнымі рэсурсамі, то, паводле слоў прэм'ер-міністра, на гэтыя мэты плануецца выдзеліць каля 500 млрд. рублёў. Паліва ў гаспадарках дастаткова, каб паспяхова правесці ўборачную кампанію, лічыць Сідорскі.
Як раней заяўляў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Седзін, сёлета ў Беларусі плануецца сабраць не менш чым 9,4 млн. тон збожжа. У 2008 годзе было сабрана 9 млн. тон, нагадвае БелаПАН.